БЕЛ Ł РУС

Па падазрэнні ў забойстве доктаркі затрыманы яе муж

12.11.2009 / 12:34

Смерць наступіла ад тупой траўмы галавы з пераломам касцей чэрапа. Спачатку меркавалася, што жанчыну забілі сякерай. Цяпер схіляюцца да версіі, што яе проста са зверскай сілай ударылі галавой у вушак.

31-гадовы жыхар Мінска затрыманы па падазрэнні ў забойстве сваёй жонкі, лекара дзіцячай паліклінікі.

Пракуратурай Заводскага раёна Мінска расследуецца справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса па факце забойства 31‑гадовай мінчанкі, доктаркі дзіцячай паліклінікі.

Як паведамлялася, труп жанчыны быў знойдзены 6 лістапада ў пад’ездзе дома па вуліцы Несцерава. Смерць наступіла ад тупой траўмы галавы з пераломам касцей чэрапа. Спачатку меркавалася, што жанчыну забілі сякерай. Цяпер, паводле чутак, следчыя схіляюцца да версіі, што яе проста са зверскай сілай ударылі галавой у вушак.

10 лістапада па падазрэнні ў забойстве затрыманы муж жанчыны, 31-гадовы мінчанін.

Раней падазравалі забойства з мэтай рабавання — у ахвяры прапаў мабільны тэлефон.

У загінулай засталіся двое дзяцей — чатырох і дзевяці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула