Пад Бахмутам загінуў французскі журналіст Арман Сальдэн. Пад абстрэламі ён таксама ратаваў жывёл
На ўсходзе Украіны загінуў аператар агенцтва Agence France-Press (AFP) Арман Сальдэн. Ён трапіў пад абстрэл побач з горадам Часаў Яр пад Бахмутам.
На пачатку мая Сальдэн знаходзіўся ў раёне Бахмута. Ён расказваў, у прыватнасці, пра расійскія абстрэлы горада, а таксама пра жыхароў, якія застаюцца там.
Расійскі журналіст і палітычны дзеяч Пётр Вярзілаў, які знаходзіцца на ўсходзе Украіны, прысвяціў загінуламу калегу допіс, у якім расказаў, што за тыдзень да гібелі француз знайшоў у варонцы ад бомбы вожыка і выхадзіў яго.
Арман Сальдэн стаў дзясятым журналістам, які загінуў пасля ўварвання Расіі ва Украіну.