БЕЛ Ł РУС

Беларускі Махамед Алі

15.11.2009 / 23:11

Nashaniva.com

Ураджэнец Гомеля Юры Форман заваяваў тытул чэмпіёна свету па боксе паводле версіі WBA.

Беларускі габрэй Юры Форман заваяваў тытул чэмпіёна свету па боксе паводле версіі WBA.

фота boxnews.com.ua

Беларус Юры Форман, што не мае пакуль аніводнай паразы, у суботу ў Лас-Вегасе (ЗША) заваяваў тытул чэмпіёна свету па версіі WBA у першай сярэдняй вазе. Юры перамог уладальніка тытулу, пуэртарыканца Даніэля Сантаса, адзінагалосным рашэннем суддзяў.

34-гадовы Сантас набраў за суткі пасля ўзважвання 19 фунтаў (8,5 кг), і гэта моцна адбілася на яго хуткасці. Форман некалькі разоў наносіў чэмпіёну магутныя ўдары і двойчы адпраўляў яго ў накдаўн.

Па заканчэнні 12-га раўнду ўсе суддзі аддалі перамогу Юрыю Форману з вялікай перавагай - 117:109 (двойчы) і 116:110.

Юры Форман нарадзіўся 5 жніўня 1980 г. у Гомелі, жыве ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША).

Габрэйская нью-ёркская дыяспара лічыць яго сваім, але нам таксама вельмі прыемна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула