БЕЛ Ł РУС

Прагрымелі выбухі ў акупаваным Марыупалі, гарыць у аэрапорце

19.05.2023 / 22:42

Nashaniva.com

У акупаваным расіянамі Марыупалі ўвечары 19 мая мясцовыя жыхары паведамілі пра выбухі ў прыгарадзе і ў аэрапорце, дзе размяшчаліся расійскія вайскоўцы. Пра гэта паведаміла «Украінская праўда» са спасылкай на мясцовых чыноўнікаў.

Гарадская рада Марыупаля, у прыватнасці, паведаміла:

«Выбухі ў Марыупальскім раёне. Вядома пра тры магутныя выбухі, якія чулі марыупальцы. Папярэдне, траплянне ў месцазнаходжанне асабовага складу акупантаў на тэрыторыі Марыупальскага аэрапорта. Мяркуючы па відэа, у выпадку пацвярджэння інфармацыі, вораг павінен быў панесці значныя страты».

Таксама пра гэта паведамляе і дарадца марыупальскага мэра Пятро Андрушчанка. Ён заявіў, што на месцы «прылёту» знаходзілася каля 150 расіян, і гэта месца выкарыстоўвалася для ўстаноўкі сістэм расійскай СПА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула