БЕЛ Ł РУС

Былы палітвязень Міхаіл Прач з'ехаў з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы

1.06.2023 / 14:3

Nashaniva.com

Міхаіл быў асуджаны да 1,5 года «хіміі» паводле арт. 341 КК (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і арт. 391 КК (абраза суддзі).

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён намаляваў 13 чырвоных трохкутнікаў з беларускім арнаментам на прыпынку грамадскага транспарту, а таксама ў тым, што напісаў на плоце дома суддзі Чэрвеньскага раёна Інэсы Раеўскай слова «прадажная».

1 красавіка Міхаіл выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула