БЕЛ Ł РУС

У Кіеве звольняць чыноўніка, які шастаў па рэстаранах падчас каменданцкай гадзіны

7.06.2023 / 14:38

Nashaniva.com

Мэр Кіева Віталь Клічко паабяцаў, што прымусіць звольніцца дырэктара Дэпартамента аховы культурнай спадчыны Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі Аляксандра Нікараяка, якога заўважылі на вуліцах сталіцы і ў рэстаране падчас каменданцкай гадзіны.

Рэстаран «Біярыц»

«За парушэнне каменданцкай гадзіны ёсць адміністрацыйная адказнасць для ўсіх грамадзян, а чыноўнік любога рангу нясе яшчэ і палітычную адказнасць. Дырэктар дэпартамента аховы культурнай спадчыны КГДА Аляксандр Нікарак, якога ноччу, у глыбокую каменданцкую гадзіну, заўважылі на выхадзе з рэстарана, будзе звольнены. Сказаў яму пісаць заяву», — напісаў Клічко.

Клічко таксама заклікаў праваахоўныя органы кантраляваць забаўляльныя ўстановы і ўстановы харчавання і караць іх за працу ў каменданцкую гадзіну.

Днямі чыноўнік Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі Аляксандр Нікарак, які займаецца культурнай спадчынай у сталіцы, разам са сталічным забудоўшчыкам Артурам Мхітаранам наведваў рэстаран «Біярыц» у каменданцкую гадзіну і паветраную трывогу. Нікарак ездзіў па сталіцы з картэжам Мхітарана.

Сталічны чыноўнік пакінуў установу а 2-й гадзіне ночы. А 3-й ночы да рэстарана пад'ехалі праваахоўнікі, але яны хутка з'ехалі, бо не было ні людзей, ні шуму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула