БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК затрымаў непаўналетняга жыхара Бярозы

7.06.2023 / 15:43

Nashaniva.com

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што хлопец Мікіта быў стваральнікам нейкага таямнічага «Беларускага нацыянал-сацыялістычнага корпуса».

Таксама нібыта ў яго дома знайшлі БЧБ-сімволіку і «кактэйлі Молатава», пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Сілавікі пішуць, што хлопец не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці, таму «пакаранне панясуць яго бацькі, а ён адправіцца ў школу-інтэрнат, якая нічым не лепшая за калонію для непаўналетніх».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула