БЕЛ Ł РУС

Фігурантаў «справы АГСБ» прызналі палітвязнямі

7.06.2023 / 15:49

Nashaniva.com

Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі пяць фігурантаў справы атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі: Кірыла Ашурка, Аляксея Глотава, Вадзіма Гулевіча, Наталлю Мацвееву і Дзмітрыя Сасноўскага.

Фота: БелТА

Гулевіч, Ашурак і Глотаў былі затрыманыя па справе аб падрыве вузла сувязі ў Вілейцы, Мацвеева — па справе аб спробе знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Сасноўскі — па справе аб замаху на Рыгора Азаронка.

Наталля Мацвеева атрымала 14 гадоў калоніі, Вадзім Гулевіч — 18 гадоў, Кірыл Ашурак — 13 гадоў, Аляксей Глотаў і Дзмітрый Сасноўскі — па 20 гадоў.

Цяпер, паводле падлікаў праваабаронцаў, у Беларусі 1493 палітвязні, але рэальна іх значна болей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула