БЕЛ Ł РУС

Справу відэааператара Паўла Падабеда перадалі ў суд, ён застаецца пад вартай

7.06.2023 / 15:57

Nashaniva.com

Справу палітзняволенага фатографа і аператара Паўла Падабеда перадалі ў Мінскі гарадскі суд. Tэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнулі да 26 чэрвеня.

Маральна Павел Падабед гатовы да несуцяшальнага для сябе судовага выраку і ў гэтым выпадку будзе падаваць апеляцыю ў вышэйшую інстанцыю, пра гэта паведамляе БАЖ. 

43-гадоваму мужчыну інкрымінуюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Журналіста затрымалі 20 студзеня ў Мінску, за дзень да планаванага ад'езду за мяжу.

Фармальна прэтэнзіі да яго ўзніклі праз спасылкі ў сацыяльных сетках за 2012 год на публікацыі ў медыя, якія толькі праз дзесяць гадоў улады прызналі «экстрэмісцкімі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула