БЕЛ Ł РУС

Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Краматорску і Канстанцінаўцы

14.06.2023 / 9:48

Nashaniva.com

Вядома пра трох загінулых і трох параненых.

Пад раніцу 14 чэрвеня расейцы нанеслі ракетныя ўдары па гарадах Краматорск і Канстанцінаўка Данецкай вобласці, вядома пра трох загінулых і трох параненых, пра гэта піша «Украінская праўда».

«Трое загінулых і трое параненых — такія папярэднія даныя па стратах сярод цывільных у выніку ранішняга абстрэлу Данеччыны. Ударылі на досвітку — а 5 раніцы — скіравалі ракеты па Краматорску і Канстанцінаўцы. Два чалавекі загінулі і двое параненыя ў Краматорску, адзін загінуў і паранены — у Канстанцінаўцы», — напісаў кіраўнік адміністрацыі Паўло Кірыленка.

Кірыленка ўдакладніў, што варожыя ракеты патрапілі ў прыватны сектар гарадоў і нанеслі значны ўрон: у Краматорску цалкам разбураныя прынамсі 5 прыватных дамоў і пашкоджаныя два дзясяткі, у Канстанцінаўцы — два разбураныя і пашкоджаныя 55 дамоў.

Акрамя таго, пацярпеў газаправод і электрасеткі.

Выратавальныя і камунальныя службы працуюць на месцы злачынстваў, дапамагаюць людзям.

Сёння ноччу быў нанесены ўдар па Адэсе — загінулі тры чалавекі.

Чытайце таксама:

Уначы расейцы абстралялі Адэсу: трое загінулых

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула