БЕЛ Ł РУС

У Магілёве АМАП жорстка затрымаў пратэстанцкага прапаведніка Сяргея Удальёва — праваабаронцы

14.06.2023 / 10:3

Nashaniva.com

Затрыманне адбылося ў аўторак.

Сяргей Удальёў. Фота: «Еўрарадыё»

Усё адбылося каля магілёўскага лядовага палаца. Па словах сведкаў, сілавікі выскачылі з «цёмнай машыны з затаніраванымі вокнамі», проста вырвалі мужчыну з яго аўтамабіля і брутальна ўціснулі ў зямлю.

Пазней яго павезлі, але не ў Кастрычніцкі РАУС, які знаходзіцца паблізу, а ў супрацьлеглы бок. Як удалося прасачыць валанцёрам, у Ленінскі РАУС яго таксама не даставілі, а машына «згубілася» на вуліцы Піянерскай, дзе знаходзіцца Магілёўскае абласное ўпраўленне КДБ.

Затрыманне, паводле сведкаў, відавочна звязанае з палітыкай, бо тры месяцы таму з Сяргеем не працягнулі на працы кантракт праз недастатковую лаяльнасць, пра гэта піша @MAYDAYMog.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула