БЕЛ Ł РУС

У парламенце Нарвегіі стварылі дэпутацкую групу салідарнасці з Беларуссю

14.06.2023 / 10:14

Nashaniva.com

У Стортынгу (парламент Нарвегіі) стварылі групу салідарнасцю з Беларуссю, куды ўвайшлі прадстаўнікі галоўных партый.

Стортынг (парламент Нарвегіі). Фота з Вікіпедыі

«Я прысутнічала на некалькіх сустрэчах з апазіцыянерамі і сваякамі з Беларусі ў якасці кіраўніцы дэлегацыі АБСЕ ў Стортынгу», — кажа Сіў Мослет з Партыі Цэнтра.

«Сітуацыя такая, што мы павінны адрэагаваць на рэпрэсіі, якія адбываюцца ў краіне», — дадала яна.

Мэта групы — працаваць на карысць дэмакратычнай, незалежнай і стабільнай Беларусі. Яна патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, спынення злоўжыванняў у сістэме правасуддзя і рэальных перамоваў аб правядзенні свабодных выбараў у краіне.

Акрамя Мослет у групу падтрымкі ўваходзяць прадстаўнікі Кансерватыўнай партыі, Ліберальнай партыі і Рабочай партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула