БЕЛ Ł РУС

«Не пакідайце дрэвы, каб не засохлі». Мінпрыроды абвясціла экстранную акцыю

14.06.2023 / 12:32

Nashaniva.com

Экстранная акцыя «Палівай дрэва — захавай яму жыццё!» звязаная з тым, што ў краіне доўгі час не было асадкаў і дрэвы аказаліся пад пагрозай засыхання. Падрабязнасці расказалі ў Мінпрыроды.

Ваду для паліву пажадана браць з адкрытых крыніц, каб яе тэмпература была блізкай да тэмпературы глебы. Паліваць трэба раніцай ці вечарам, каб вада менш выпаралася.

Паліў дрэў праводзіцца з разліку 30-50 л на квадратны метр плошчы, кустоў — 20 л на 1 кв. м, але ў засушлівы час вада будзе карысная дрэвам у любой колькасці. Спачатку неабходна паліць верхні пласт глебы для яго змочвання, а затым паліць больш інтэнсіўна.

У сухое і гарачае надвор'е дрэвы рэкамендуецца паліваць кожны тыдзень, калі дрэвы пасаджаныя нядаўна, то яны патрабуюць больш частага паліву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула