БЕЛ Ł РУС

Еўра сёння падаражэў адразу на восем з паловай капейкі

14.06.2023 / 12:58

Nashaniva.com

А даляр спыніўся каля мяжы ў тры рублі, але так яе і не перакрочыў.

На таргах на біржы 14 чэрвеня еўра вырас на восем з паловай капейкі да 3 рублёў 23 капеек.

Даляр вырас на 1,07 капейкі да 2,9963 беларускага рубля. Гэта чарговы максімум з пачатку 2023 года.

Расійскі рубель — да 3,5634 беларускага за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 1,58 капейкі да 4,2024 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула