БЕЛ Ł РУС

Другі энергаблок БелАЭС зноў уключылі ў сетку

14.06.2023 / 13:36

Nashaniva.com

З 10 чэрвеня на ім праводзіліся выпрабаванні.

14 чэрвеня ў 11:17 другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключылі ў сетку пасля завяршэння планавых выпрабаванняў рэактарнай устаноўкі, пра гэта паведамляе Мінэнерга.

Цяпер ідзе паэтапны набор магутнасці для далейшай доследна-прамысловай эксплуатацыі.

З 10 чэрвеня на энергаблоку праводзіліся даследаванні нейтронна-фізічных характарыстык актыўнай зоны рэактара блока са зніжэннем яго магутнасці да мінімальна кантраляванага ўзроўню з адключэннем ад сеткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула