У Ваўкавыску затрымалі Тадэвуша Міхеенку
На відэа мужчына кажа, што быў затрыманы за распаўсюд «экстрэмісцкай» сімволікі і за нібыта ўступленне ў чат-бот «Плана Перамога».
На скрыншотах, апублікаваных сілавікамі, маюцца кадры перасоўвання ваеннай тэхнікі, адпраўленыя ў бот аднаго з тэлеграм-каналаў, пра гэта піша тэлеграм-канал «Суды, затрыманні, Гродна».