БЕЛ Ł РУС

Пра шкалу пераводаў на ЦЭ можна будзе даведацца загадзя

14.06.2023 / 14:51

Nashaniva.com

Мінадукацыі абдумвае дапрацоўкі ў сістэму ўступнай кампаніі, у тым ліку ў ЦЭ. Пра магчымыя змены расказаў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч у парламенце.

Фота: AP

Ён расказаў, якія новаўвядзенні абмяркоўваюцца адносна цэнтралізаванага экзамену.

«Магчыма, шкалы пераводу балаў будзем загадзя даводзіць да ведама грамадскасці, яшчэ задоўга да пачатку ЦЭ, каб людзі разумелі, як будзе адбывацца падлік.

Яшчэ, дапусцім, у асабістым кабінеце нароўні з баламі, якія будзем выкладваць, мы можам выкласці і скан, копію адказаў, каб кожны школьнік, яго бацькі, настаўнікі маглі паглядзець і параўнаць. Ёсць бланк адказаў, ёсць шкала, ёсць ацэнка», — дадаў першы намеснік міністра.

Ён таксама закрануў тэму мэтавай падрыхтоўкі і адзначыў яе высокую эфектыўнасць.

«Мэтавая падрыхтоўка будзе вельмі маштабна развівацца. Тыя этапы ўступнай кампаніі, якія мы вылучылі, якраз і дазваляюць абітурыентам вызначыцца, ці хочуць яны пайсці канкрэтна на мэтавую падрыхтоўку, здаць унутраны экзамен. Там выкладчыкі вочы ў вочы бачаць узровень падрыхтоўкі абітурыента, пераконваюцца, што ён сапраўды мэтанакіравана ідзе на гэтую спецыяльнасць і хоча працаваць непасрэдна ў гэтай арганізацыі. На наш погляд, гэта дазволіць значна павялічыць замацаванасць кадраў пасля іх абавязковай адпрацоўкі, стварыць спрыяльныя ўмовы на рынку працы і забяспечыць запаўненне вакансій», — падкрэсліў Аляксандр Бахановіч.

Чытайце таксама:

Міністр адукацыі расказаў, па якіх правілах пройдзе ўступная кампанія ўлетку

Лукашэнка заявіў, што той, хто паступае па мэтавым скіраванні, павінен адпрацаваць мінімум пяць гадоў

Прызначаны даты цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула