На станцыі метро «Няміга» на паўтара тыдня закрыюць выхад на праспект Пераможцаў
Прычына традыцыйна ў рамонтных работах.
На станцыі метро «Няміга» з 19 па 29 чэрвеня закрыюць выхад №4-2. Пра гэта паведамляе Мінскі метрапалітэн.
На гэтым участку, як тлумачыць перавозчык, будуць праводзіць рамонтныя работы.
Для перамяшчэння пасажыраў можна выкарыстоўваць суседні выхад — №4-1.
Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.