БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачалі судзіць палітвязня за самвыд «Веснікі»

15.06.2023 / 11:30

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным. Яго абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Андрэй Фамін

У Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным. Яго абвінавачваюць адразу паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (Заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду «Веснікі», якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Таксама Андрэя абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы 30 жніўня 2020 года. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч, як піша «Вясна».

Паводле блізкіх, Андрэя збівалі. Гэта заўважна і на відэа, якое апублікавалі на наступны дзень пасля затрымання праўладныя тэлеграм-каналы.

Падтрымаць Андрэя лістамі, пасылкамі і пераводамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэй Валер'евіч Фамін

Чытайце таксама:

Затрымалі мужчыну, якога абвінавачваюць у стварэнні самвыду

Група грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Веснікі», прызнана ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула