БЕЛ Ł РУС

Блінкен прыляцеў у Кітай. Магчымая сустрэча з Сі

18.06.2023 / 8:24

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амерыкі прыбыў у Пекін у нядзелю з афіцыйным візітам. Блінкен стаў першым высокапастаўленым амерыканскім чыноўнікам, які наведаў Кітай за апошнія пяць гадоў.

Фота: AP Photo / Alex Brandon

Чакаецца, што падчас свайго кароткага візіту ў Кітай ён сустрэнецца з міністрам замежных спраў Цынь Ганам, загадчыкам Канцылярыі Камісіі ЦК па замежных справах Ванам І і, магчыма, са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Акрамя таго, мяркуецца, што візіт Блінкена можа пракласці шлях для большай колькасці двухбаковых сустрэч у найбліжэйшыя месяцы, у тым ліку магчымых візітаў міністра фінансаў ЗША Джанэт Элен і міністра гандлю Джыны Райманд.

Ён таксама можа падрыхтаваць глебу для сустрэч Сі і Байдэна на шматбаковых самітах у гэтым годзе. Раней прэзідэнт ЗША заяўляў, што хацеў бы сустрэцца з лідарам Кітая ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула