БЕЛ Ł РУС

Надзвычайныя захады бяспекі. Саміт NATO ў Вільні будзе абараняць сістэма NASAMS

21.06.2023 / 10:58

Nashaniva.com

На час саміту NATO ў Вільні 11-12 ліпеня Іспанія адправіць туды зенітна-ракетны комплекс NASAMS з вайсковай базы Ліелвардэ ў суседняй Латвіі.

NASAMS. Фота: Wikimedia Commons

«Гэты ўклад у абарону Віленскага саміту NATO дэманструе нашу надзейнасць, нашу сумяшчальнасць з іншымі сістэмамі NATO і нашу адданасць Паўночнаатлантычнаму альянсу», — паведамляюць іспанскія Узброеныя сілы.

Іспанія разгарнула комплекс NASAMS у Латвіі ў чэрвені 2022 года.

NASAMS (англ. Norwegian Advanced Surface to Air missile System) — перасоўны нарвежскі зенітны ракетны комплекс, які прызначаны для барацьбы з манеўранымі аэрадынамічнымі цэлямі на малых і сярэдніх вышынях. NASAMS можа знішчаць БПЛА, балістычныя ракеты, верталёты, самалёты, крылатыя ракеты і іншыя цэлі.

Комплекс адносіцца да сістэм супрацьпаветранай абароны малога і сярэдняга радыуса дзеяння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула