БЕЛ Ł РУС

У Касцюковічах патануў мужчына, які паплыў за надзіманым кругам дачкі. Людзі крычалі, каб не плыў

23.06.2023 / 14:11

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ўчора вечарам на возеры Баравец.

Фота: МНС

У 18:49 ратавальнікі прыбылі да месца выкліку: на паверхні вады ўжо нікога не было.

У 21:52 вадалазы за 20 метраў ад берага на глыбіні каля 3 метраў без прыкмет жыцця дасталі 49-гадовага мужчыну.

Са слоў відавочцаў, дачка патанулага, знаходзячыся на беразе, выпусціла ў ваду дзіцячы круг для плавання. Бацька паплыў за кругам. Калі ён адплыў прыкладна на 50 метраў ад берага, людзі пачалі крычаць, каб ён вяртаўся, аднак мужчына не паслухаў разумныя парады і праз 100 метраў ад берага пачаў тануць.

Відавочцы выклікалі ратавальнікаў, але было ўжо занадта позна, як піша МНС.

Чытайце таксама:

У Паставах патанула 15-гадовая дзяўчынка

У Магілёве дзеці каталіся на плыце — дзевяцігадовы хлопчык патануў

15-гадовую рэчыцкую школьніцу, якую шукалі некалькі дзён, знайшлі мёртвай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула