БЕЛ Ł РУС

Незвычайны інтэлектуальны турнір пройдзе сёння ў Гродне

24.06.2023 / 9:17

Nashaniva.com

Удзельнікі надзенуць на вочы чорныя павязкі, каб разам з невідушчымі і людзьмі са слабым зрокам прайсці квэст.

Інклюзіўны інтэлектуальны турнір «Белы кій» пройдзе ў Гродне 24 чэрвеня. Удзельнікі мерапрыемства надзенуць на вочы чорныя павязкі, каб у гэты дзень разам з невідушчымі і з людзьмі са слабым зрокам прайсці займальны квэст, пагрузіўшыся ў стан чалавека, які пазбаўлены зроку, піша «Гродзенская праўда».

Арганізоўваюць турнір «Белы кій» Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Гродна і Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры.

— Турнір пройдзе ўжо дзясяты раз. На яго зарэгістравалася 10 камандаў з Гродна, Ваўкавыска і гарадскога пасёлка Рось. Дзве каманды складаюццца з невідушчых удзельнікаў, — распавяла загадчыца аддзела маркетынгу Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка Наталля Наземцава. — Сёлета мы вырашылі дадаць інтрыгі ў правядзенне турніру, таму ў канцы выпрабавання адбудзецца бліц-гульня сярод камандаў, якія занялі першыя месцы ў кожным з чатырох этапаў.

Турнір унікальны тым, што дапамагае невідушчым людзям у сацыяльнай адаптацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула