Германія адгукнулася на запыт Беларусі аб генацыдзе
Але найбольш цесна беларуская пракуратура супрацоўнічае з калегамі з Расійскай Федэрацыі.
Андрэй Швед. Фота: БелТА
«Створаная сумесная рабочая група з Генеральнай пракуратурай Расіі, а таксама сумесная следчая група са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі. Абмен інфармацыяй адбываецца практычна кожны дзень. У архіўных установах Расіі знаходзіцца значны аб'ём дакументаў, пры аналізе якіх мы таксама высвятляем новыя факты злачынстваў акупантаў», — цытуе словы генпракурора «Спутнік».
Напрыклад, у расійскіх архівах знайшлі дакумент, які даказвае, што гітлераўцы ўжывалі супраць насельніцтва Віцебскай вобласці атрутныя рэчывы, якія скідаліся з самалёта.
У цэлым Генпракуратура адправіла ў дзясяткі краін 97 даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі.
«Нядаўна на наш запыт аб выдачы дакументаў, якія маюць дачыненне да расследавання крымінальнай справы, адгукнулася Германія», — паведаміў Швед.
Беларускія пракуроры вывучаюць цяпер прысуды ў дачыненні да шэрагу нацыстаў за злачынствы, учыненыя на тэрыторыі БССР. Гэтыя матэрыялы атрымалі ад нямецкіх калег.
Украіна, Польшча і балтыйскія краіны на запыты не адказваюць.
Са слоў Шведа, падчас расследавання ўдалося дапытаць 17 тысяч чалавек, з якіх амаль 8 тысяч былі вязнямі акупантаў. Да следства была вядомая інфармацыя, што ў БССР 186 вёсак былі знішчаныя такім жа чынам, як Хатынь. Цяпер ужо вядома пра 270 населеных пунктаў.
Чытайце таксама:
Швед вызначыўся, па якіх артыкулах будуць судзіць памерлых
На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»