БЕЛ Ł РУС

Беларуска стала самай прыгожай замужняй жанчынай свету

26.06.2023 / 12:10

Nashaniva.com

Жыхарка Гродна Лана Глумакова адправілася на конкурс Mrs Globe 2023, які сёлета праходзіў у штаце Каліфорнія (ЗША). Беларуску прызналі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай свету, як піша «Люстэрка».

Лана Глумакова. Фота з яе інстаграма

— Дзякуй за гэтую неймаверную падтрымку, якую я адчувала праз усе акіяны! Я Mrs Globe 2023! Віншаваць можна! — напісала Лана на сваёй старонцы ў інстаграме.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mrs Globe 2023 (@hlumakova_lana)

Сёлета ў Ланы былі 22 суперніцы: за тытул змагаліся замужнія дамы з Украіны, ЗША, Індыі, Ізраіля, Венесуэлы, Францыі, з краін Паўднёвай Амерыкі і не толькі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mrs Globe 2023 (@hlumakova_lana)

Лане 41 год. Яна заснавальніца Гродзенскага рэкламнага агенцтва «На ўра» і спа-салона Honey Day, суарганізатарка дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні», а яшчэ маці дваіх дзяцей.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mrs Globe 2023 (@hlumakova_lana)

У кастрычніку мінулага года гэтую жыхарку Гродна выбралі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы на конкурсе Mrs Europe Globe. У 2020 годзе яна ўжо рэпрэзентавала Беларусь на міжнароднай версіі конкурсу, а таксама была фіналісткай конкурсу «Місіс Свету Беларусь 2018».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mrs Globe 2023 (@hlumakova_lana)

Mrs Globe — Міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх жанчын, які праводзіцца штогод з 1996 года. Заяўкі на ўдзел падаюць самі жанчыны, іх разглядае Аргкамітэт конкурсу, затым яны праходзяць сумоўе і кастынг у Нацыянальнага дырэктара. Крытэрыі для ўдзелу ў Mrs Globe простыя: трэба быць замужам, пажадана мець дзяцей, валодаць актыўнай жыццёвай пазіцыяй і займацца дабрачыннасцю. Ну і, зразумела, важны знешні выгляд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула