БЕЛ Ł РУС

Уладальніцу кветкавага бізнэсу з Віцебшчыны пакаралі гіганцкім штрафам за «пікетаванне» ў падтрымку Украіны

26.06.2023 / 12:41

Nashaniva.com

У сацыяльных сетках ураджэнкі Ушаччыны міліцыянты заўважылі выявы сцяга Украіны і іншыя малюнкі на тэму расійскага вайсковага нападу, а таксама рэпосты з інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі».

Суддзя суда Полацка і Полацкага раёна Яніна Мацулевіч аштрафавала Таццяну Кандрацкую агулам на 120 базавых велічынь (4440 рублёў) паводле двух артыкулаў: 24.23 КаАП («Незаконнае пікетаванне», штраф 3330 рублёў, або 90 базавых велічынь) і 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі), як піша «Вясна».

Жанчына выхоўвае дваіх дзяцей, адна з іх дашкольніца Івона — у яе гонар Таццяна Кандрацкая назвала і сетку сваіх крамаў, якія гандлююць кветкамі, цацкамі і іншымі таварамі для падарункаў. Крамы працуюць у Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску, Мёрах, Ушачах.

Чытайце таксама:

Палітвязня Дзяніса Івашына перавялі на строгі рэжым

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк везлі з калоніі ў СІЗА на Валадарскага 18 сутак

«Кожную раніцу чытае Біблію на беларускай мове». Як трымаецца ў СІЗА Андрэй Дзмітрыеў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула