Вальфовіч заявіў, што Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры буры
Па словах сакратара Рады бяспекі, цяпер вакол краіны склалася складаная ваенна-палітычная абстаноўка.
Аляксандр Вальфовіч на фота другі справа. Скрыншот відэа
«Сёння архітэктура міжнароднай бяспекі трашчыць па швах, на жаль. Ідзе сур'ёзнае проціборства паміж Усходам і Захадам, а Беларусь знаходзіцца ў эпіцэнтры гэтай буры. І ўнутрыпалітычная абстаноўка нашай краіны шмат у чым залежыць ад таго, як наша сістэма забяспечвае правапарадак», — цытуе дзяржсакратара БелТА.
Беларускія вайскоўцы рэгулярна праводзяць розныя трэніроўкі, каб трымаць «порах сухім»: з запасу заклікаюць вайсковаабавязаных, праходзяць трэніроўкі тэрытарыяльнай абароны, удасканальваецца заканадаўчая база.