Украіна вярнула сяло Раўнопаль пад свой кантроль — Мінабароны Украіны
Украінскія вайскоўцы вярнулі пад свой кантроль сяло Раўнопаль у Данецкай вобласці, як паведаміла намесніца міністра абароны Ганна Маляр у тэлеграме.
«Сілы абароны вярнулі Раўнопаль пад наш кантроль», — напісала Маляр.
22 чэрвеня ўкраінскі Генштаб паведамляў, што УСУ мелі частковы поспех і цяпер замацоўваюцца на двух напрамках: Раўнопаль — Старамаёрскае Данецкай вобласці і Белагораўка — Дзіброва Луганскай і Данецкай абласцей.