Пагрозы для жыцця Эдвіна ван дэр Сара няма
12.07.2023 / 17:20
Жонка Эдвіна ван дэр Сара Анемары расказала пра стан былога галкіпера зборнай Нідэрландаў, які ў пятніцу перанёс кровазліццё ў мозг.
Эдвін ван дэр Сар. Фота: ANP Maurice Van Stone / Photo by ANP via Getty Images
«Эдвін усё яшчэ знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, але яго стан стабільны, небяспекі для жыцця няма. Кожны раз, калі мы наведваем яго, ён шмат і ахвотна камунікуе. Цяпер мы павінны цярпліва чакаць, а затым паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя».
Гендырэктар «Аякса» атрымаў кровазліццё ў мозг у мінулую пятніцу, калі быў на адпачынку ў Харватыі.
Эдвіну Ван дэр Сару — 52 гады. Ён гуляў за «Аякс» (1990-1999), «Ювентус» (1999-2001), «Фулхэм» (2001-2005), «МанЮнайтэд» (2005-2011). Правёў 606 матчаў, прапусціў 543 мячы. Чатырохразовы чэмпіён Нідэрландаў («Аякс») і чатырохразовы чэмпіён Англіі («МанЮнайтэд»).
За зборную Нідэрландаў згуляў 130 матчаў, прапусціў 87 мячоў. Прычым першы матч за зборную быў у чэрвені 1995 года ў Мінску, калі ён прапусціў мяч ад Сяргея Герасімца.
Чытайце таксама:
Футбаліст з чэмпіянату Беларусі пераходзіць у каманду нумар два ў Францыі. Як такое магчыма?
Галкіпер «ПСЖ» Рыка схуднеў больш чым на 20 кг і рызыкуе больш не вярнуцца на поле
«Рэал» падпісаў 18-гадовага турэцкага паўабаронцу Арду Гюлера