БЕЛ Ł РУС

Накіравалі ў суд крымінальную справу аб нібыта нападзе на супрацоўнікаў пасольства Беларусі ў Лондане

26.07.2023 / 20:45

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб нібыта нападзе на супрацоўнікаў пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі. Зроблена гэта, як перадае БелТА, у парадку спецвытворчасці, то-бок судзіць абвінавачваных будуць завочна.

Па справе абвінавачваюць чатырох грамадзян Беларусі, якія, па версіі пракуратуры, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, размясцілі ў Лондане ля ўвахода ў будынак пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі інсталяцыю абразлівага характару, пасля чаго закідалі курынымі яйкамі фасад будынка. Гэта здарылася 19 снежня 2021 года.

Таксама сцвярджаецца, што абвінавачваныя нібыта дачакаліся, калі да амбасады прыехалі трое яе супрацоўнікаў, і, маўляў, словамі абразілі іх і ўжылі фізічны гвалт. Пасля таго адзін з фігурантаў запісаў відэа, каб потым размясціць яго ў інтэрнэце.

У Генпракуратуры дадалі, што цяпер накладзены арышт на маёмасць абвінавачваных, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Агульны яе кошт — 73,5 тысячы беларускіх рублёў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула