БЕЛ Ł РУС

Памерла ірландская спявачка Шынэйд О'Конар

26.07.2023 / 21:7

Nashaniva.com

Ірландская спявачка і кампазітарка Шынэйд О'Конар памерла на 57-м годзе жыцця. Пра гэта ў сераду, 26 ліпеня, паведаміла выданне The Irish Times. Прычына смерці спявачкі не ўдакладняецца.

З 2018 года, калі яна прыняла іслам, О'Конар называла сябе Шухада Садакат.

Спявачка распавядала, што доўгі час змагалася з дэпрэсіяй і прызнавалася, што яе часта наведвалі думкі пра самагубства.

Паўтара года таму, у студзені 2022-га, яна перажыла сямейную трагедыю: яе 17-гадовы сын Шон скончыў жыццё самагубствам.

Акрамя яго, у О'Конар засталося трое дзяцей. 

Сусветна вядомая дублінская выканаўца выпусціла 10 студыйных альбомаў, а яе песня Nothing Compares 2 U была названая сінглам нумар адзін у свеце ў 1990 годзе па версіі Billboard Music Awards.

Прэм'ер-міністр Ірландыі Леа Варадкар выказаў спачуванні сям'і спявачцы, сказаўшы, што яе талент быў непераўзыдзеным і непараўнальным.

Чытайце таксама:

Памерла французская актрыса і спявачка Джэйн Біркін

У бальніцы памерла ўкраінская пісьменніца, якую параніла падчас ракетнага ўдару па Краматорску

Памерла актрыса і палітык Гленда Джэксан. Яна люта ненавідзела Маргарэт Тэтчэр

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула