БЕЛ Ł РУС

УСУ выкарыстоўваюць на фронце боепрыпасы з КНДР — СМІ

29.07.2023 / 8:39

Nashaniva.com

Украінскія артылерысты б'юць па пазіцыях расіянаў боепрыпасамі, зробленымі ў Паўночнай Карэі.

Як піша The Financial Times (пераклад паводле «Украінскай праўды»), украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць снарады з КНДР недалёка ад Бахмута, дзе вядуць агонь па расійскіх пазіцыях з савецкіх рэактыўных сістэм залпавага агню «Град». Мяркуючы з маркіроўкі, адзначае выданне, большасць з гэтых боепрыпасаў былі зробленыя ў 1980-х і 1990-х гадах.

Камандзір украінскай артылерыйскай устаноўкі распавёў FT, што паўночнакарэйскія снарады часта даюць асечку або не выбухаюць. Паводле яго слоў, боепрыпасы «вельмі ненадзейныя і часам робяць вар'яцкія рэчы».

Нягледзячы на ​​гэта, піша выданне, украінскія вайскоўцы працягваюць выкарыстоўваць паўночнакарэйскія снарады, бо ім «патрэбны кожны боепрыпас, які можна дастаць».

Паколькі Паўночная Карэя лічыцца адным з нешматлікіх саюзнікаў Расіі, то малаверагодна, што КНДР сама паставіла боепрыпасы Украіне. Украінскія артылерысты распавялі выданню, што снарады былі «перададзеныя з карабля» дружалюбнай дзяржавай.

Ва ўкраінскім Мінабароны выказалі здагадку, што паўночнакарэйскія снарады маглі быць трафеямі, здабытымі ў расіянаў, аднак дакладнейшай інфармацыі не падалі журналістам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула