БЕЛ Ł РУС

Настаўніцу-пенсіянерку з Глыбоцкага раёна пакаралі суткамі за «экстрэмізм», выдалены два гады таму

6.08.2023 / 22:25

Nashaniva.com

Суддзя Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 5 чэрвеня пастанавіў пакараць арыштам на 10 сутак былую настаўніцу Празарокскай СШ 66-гадовую Алену Кішкурну, якая ў сацыяльных сетках распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы, узятыя ёю на пяці інфармацыйных рэсурсах, даведалася «Віцебская вясна».

На судовым паседжанні Алена Вацлаваўна не аспрэчвала факту наяўнасці ў яе старонкі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», як і таго, што на гэтай старонцы былі змешчаныя матэрыялы, уключаныя цяпер у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Аднак у судзе таксама было ўстаноўлена, што гэтая інфармацыя была выдаленая пенсіянеркай яшчэ ў 2021 годзе.

Тым не менш, на падставе прызнання віны «правапарушальніцы» і выкарыстоўваючы ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Аляксеенка прысудзіў жанчыне арышт тэрмінам на дзесяць сутак і канфіскаваў у пенсіянеркі ў даход дзяржавы сістэмны блок персанальнага камп'ютара.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень Аляксей Гайшун пакінуў Беларусь

Абвешчаны збор для дзяцей палітвязняў у школу

У Дзяржынску за ўдзел у акцыі пратэсту затрымалі пару

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула