БЕЛ Ł РУС

Самалёт прызямліўся ў Віцебску праз дзіця, якому стала блага

9.08.2023 / 7:51

Nashaniva.com

Дзіця шпіталізаванае ў адну з гарадскіх бальніц Віцебска.

Дзіця, праз якое самалёт «Белавія» здзейсніў экстранную пасадку ў Віцебску, шпіталізаванае, пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Хуткая дапамога даставіла дзіця ў абласны дзіцячы клінічны цэнтр, дзе яму аказана медыцынская дапамога. Стан дзіцяці здавальняючы.

Як паведамлялася, самалёт «Белавія», які ляцеў з Масквы ў Мінск, здзейсніў экстранную пасадку ў Віцебску ў сувязі з тым, што дзіцяці-пасажыру стала блага. Пасля аварыйнай пасадкі дзіця забрала хуткая. Экіпажу аказалі неабходную дапамогу па дазапраўцы паветранага судна, і самалёт адправіўся далей сваім маршрутам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула