Даляр сёння падаражэў амаль на капейку
Расійскі рубель таксама расце.
Фота: «Наша Ніва»
На таргах у Мінску 16 жніўня даляр вырас на 0,92 капейкі да 3,1925 беларускага рубля.
Расійскі рубель вырас на 0,33 капейкі да 3,2933 за 100 адзінак.
Кітайскі юань апускаецца на 0,36 капейкі да 4,3655 рубля за 10 адзінак.
У пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.
Чытайце таксама:
Ці будзе беларускі рубель слабець далей? Тлумачыць эканаміст
У Беларусі ўжо некалькі гадоў ажыятаж на банкаўскія ячэйкі. У чым прычына?
Золатавалютныя рэзервы за ліпень выраслі на 182 мільёны даляраў