БЕЛ Ł РУС

Як набыць кавалак завода?

7.12.2009 / 10:2

Паводле інфармацыі тэлеканала ТВ Беларусь/Белсат

Відэа

Зарабляем на беларускіх акцыях.

Як купіць акцыі беларускіх прадпрыемстваў? У якія галіны цяпер вата інвеставаць? Як ацаніць фінансавую перспектыву беларускага прадпрыемства? Пра гэта распавядае эксперт праграмы «Асабісты капітал» Белсата Серж Наўродскі.

Упершыню праграма робіць інвеставанне віртуальных грошай на беларускім рынку акцый. На Беларускай валютна-фондавай біржы даступныя каштоўныя паперы прыкладна каля 5 соцень прадпрыемстваў, але толькі адзінкі з іх вартыя ўвагі інвестара. Па большасці эмітэнтаў гандаль папросту не вядзецца.

Таму, хто гатовы рызыкаваць і хоча купіць сабе кавалак беларускага завода, спачатку трэба вызначыцца, ў якую галіну інвеставаць.

«Цяпер, у час крызіса, найбольш прывабнымі ў Беларусі з’яўляюцца гандаль, вытворчасць харчовых тавараў і будаўніцтва», — гаворыць Серж Наўродскі

Другая праблема інвестара: у Беларусі няма сістэмы інфармавання патэнцыйных акцыянераў пра фінансавыя вынікі прадпрыемстваў. З прыбыткамі ці стратамі працуе прадпрыемства, ці плаціць дывідэнды, вартасць яго актываў — гэтыя звесткі трэба збіраць па крупінках.

Як нават пры мінімуме інфармацыі ацаніць патэнцыял прадпрыемства — глядзіце ў відэа:

Каментуйце і прапаноўвайце свае варыянты, куды ў Беларусі варта заінвеставаць свабодныя грошы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула