БЕЛ Ł РУС

Бэсэску перамагае на выбарах у Румыніі

7.12.2009 / 10:29

Nashaniva.com

Дзеючы прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы, паведамляе Еўраньюс.

Падлічана 95% галасоў. Паводле папярэдніх звестак,

Бэсэску набраў 50,43% галасоў. Яго супернік сацыял‑дэмакрат Мірча Джаанэ атрымлівае 49,57%.

Позна ўвечары ў нядзелю вынікі экзіт‑полаў казалі пра перамогу з невялікай перавагай Мірча Джаанэ.

Бэсэску са сцягам радуецца перамозе, daylife.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула