Абама: другой дэпрэсіі не будзе
Прэзідэнт ЗША супакоіў і абнадзеіў амерыканцаў
У традыцыйным звароце да нацыі прэзідэнт ЗША
Барак Абама заявіў, што Амерыцы не пагражае другая Вялікая дэпрэсія.Па яго словах, эканоміка краіны паступова паднімаецца дзякуючы дзеянням адміністрацыі.
Асноўныя высілкі будуць накіраваныя на зніжэнне ўзроўню беспрацоўя,які склаў рэкордныя 10%, і стварэнне новых працоўных месцаў.
Звычайна гучныя заявы Абамы і іншых прадстаўнікоў амерыканскай улады павышаюць курс даляра ў суадносінах з іншымі валютамі.