БЕЛ Ł РУС

Гадзіну лётала над Каліфорніяй 99‑гадовая лётчыца на верталёце

7.12.2009 / 12:13

У ЗША 99‑гадовая лётчыца з Эльдарада‑Хілс (штат Каліфорнія) здзейсніла гадзінны палёт на верталёце Robinson R‑44 Raven II.

Дорыс Локнэс, якой у лютым 2010 года споўніцца 100 гадоў, пачала лётаць у 1939 годзе. Яна атрымала лётныя правы на кіраванне верталётамі, планерамі і гідрасамалётамі.

Палёт над Каліфорніяй на вышыні каля 1200 м працягваўся каля гадзіны. Нягледзячы на тое што Дорыс Локнэс не кіравала паветранымі транспартнымі сродкамі ўжо 15 гадоў, яна справілася з заданнем і нават ўразіла калег сваімі навыкамі.

Пажылая жанчына перад палётам крыху нервавалася, аднак выйшаўшы з кабіны, пачала разважаць ўжо аб наступным палёце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула