Колькасць загінулых у выніку паводкі на ўсходзе Лівіі перавысіла 11 тысяч чалавек
Колькасць зніклых без вестак складае каля 20 тысяч.
Фота: Yousef Murad / AP
Колькасць ахвяр у выніку паводак перавысіла 11 тысяч, а колькасць зніклых без вестак складае каля 20 тысяч.
Раней мэр горада Дзерна Абдэльманам Аль-Гайсі ў эфіры тэлеканала Al-Arabiya паведаміў, што колькасць загінулых можа дасягнуць 18-20 тысяч.
Раней шторм «Даніэль» бушаваў у Грэцыі, дзе пасля магутных ліўняў у сераду пачаліся паводкі. У некаторых раёнах за 12 гадзін выпала ўдвая больш сярэднегадавой нормы ападкаў, у прыватнасці ў Афінах.
Чытайце таксама:
У Лівіі катастрафічная паводка: больш за 3000 загінулых і 10000 зніклых без вестак