БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро зробяць паказальнікі на рускай мове

19.09.2023 / 8:9

Nashaniva.com

Падчас праграмы на «Радыё-Мінск» старшыню Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава спыталі аб тым, ці зʼявяцца ў сталічным метрапалітэне паказальнікі на рускай мове, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

— Цяпер праводзім гэтую працу на прыпыначных пунктах. Адначасова яе не зрабіць з-за вялікага абʼёму. Пытанне адпрацоўваем сістэмна. У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам мы яго ўрэгулюем, — сказаў Кухараў. 

Такім чынам у мінскім метро зменяць навігацыйныя паказальнікі з беларускай лацінкай. Транслітарацыю выканаюць паводле новых правілаў, зацверджаных пастановаю Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Робіцца гэта ў рамках дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. На лацінку скардзіліся «неабыякавыя грамадзяне» на чале з «інфаспецназаўкай» Вольгай Бондаравай.

Чытайце таксама:

«Навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў». Сергеенка патлумачыў, чаму з вуліц прыбралі лацінку

На прыпынках у Мінску стала знікаць лацінка

«Перакладзіце, калі ласка, самі на рускую. Мы не прымаем дакументы на беларускай мове»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула