БЕЛ Ł РУС

На першым энергаблоку БелАЭС пачаўся планавы рамонт

6.10.2023 / 9:57

Nashaniva.com

Штогод ён праводзіцца на атамных станцыях у адпаведнасці з устаноўленым рэгламентам для забеспячэння надзейнасці функцыянавання абсталявання і тэхналагічных сістэм, тлумачаць у Мінэнерга.

Фота: Мінэнерга

Плануецца, што будзе выканана частковая перазагрузка ў рэактар свежага ядзернага паліва, ажыццёўлена рэвізія абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання і тэхналагічных сістэм.

Спецыялісты таксама правядуць кантроль металу і дыягностыку зварных злучэнняў абсталявання. Акрамя таго, будзе рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне надзейнасці і эфектыўнасці работы энергаблока.

Першы энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму (3 лістапада 2020 года) БелАЭС выпрацавала каля 20 млрд кВт⋅г электраэнергіі, дадалі ў Мінэнерга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула