БЕЛ Ł РУС

Даляр сёння падаражэў больш чым на дзве капейкі — чарговы рэкорд

6.10.2023 / 10:23

Nashaniva.com

Расце таксама еўра і кітайскі юань.

Фота: «Наша Ніва»

На таргах у Мінску 6 кастрычніка даляр вырас на 2,29 капейкі да 3,3605 беларускага рубля. Гэта новы рэкорд. Даляр рос увесь тыдзень.

Еўра сёння даражэе на 1,35 капейкі да 3,5202.

Расійскі рубель апускаецца на 1,56 капейкі да 3,3169 за 100 адзінак. А кітайскі юань даражэе на 4,41 да 4,6042 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула