БЕЛ Ł РУС

Украінцы заявілі пра паспяховую аперацыю ў Мелітопалі

13.10.2023 / 15:16

Nashaniva.com

Раніцай 13 кастрычніка падраздзяленне Руху супраціву ССА ўзарвала чыгуначныя пуці.

Сілы спецыяльных аперацый УСУ заявілі аб паспяховай аперацыі ўкраінскіх дыверсантаў у акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці.

Паводле звестак вайскоўцаў, раніцай 13 кастрычніка падраздзяленне Руху супраціву ССА ўзарвала чыгуначныя пуці, пашкодзіўшы як палатно, так і цягнік, які дастаўляў боепрыпасы і паліва.

Як сцвярджаецца, дыверсантам удалося адрэзаць расійскія войскі ад паставак боепрыпасаў і паліва на запарожскім напрамку.

Дакументальных доказаў у ССА не прывялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула