БЕЛ Ł РУС

Revolut Bank спыніў разлікі плацежнымі картамі ў Беларусі

13.10.2023 / 17:26

Nashaniva.com

Банк Revolut з пятніцы поўнасцю спыніў разлікі плацежнымі картамі ў Беларусі, піша lrt.lt са спасылкаю на BNS.

«Мы скончылі працу некалькі хвілін таму — з сённяшняга дня і мы блакуем разлікі плацежнымі картамі ў Беларусі», — паведамілі ў пятніцу днём у банку.

Дагэтуль банк Revolut дазваляў кліентам, якія адпраўляюцца ў Беларусь, ажыццяўляць плацяжы і здымаць наяўныя грошы, хоць і ў абмежаваным абʼёме.

Šiaulių bankas цалкам спыніў плацяжы па картах у Беларусі з серады, а такія буйныя банкі як Luminor, Swedbank і SEB — яшчэ ў верасні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула