ЦАХАЛ наносіць удары па аб'ектах на поўначы Газы, ідуць баі ў цэнтральнай частцы сектара
Крыніцы ў Газе паведамляюць раніцай 28 кастрычніка аб працяглых інтэнсіўных баях ва ўсходняй частцы лагера бежанцаў Аль-Магазі, на поўдзень ад Аль-Бурэйджа, цэнтральнай частцы сектара, піша newsru.co.il.
Фота: Abed Khaled / AP
Таксама паступіла інфармацыя, што раніцай у суботу ЦАХАЛ атакаваў цэлі ў раёнах Ар-Разан, Аль-Аўда, Шэйх Заід і Бейт-Лахіі на поўначы сектара Газы.
Таксама ЦАХАЛ заявіў пра ліквідацыю кіраўніка паветраных сіл ХАМАС Асема Абу Ракаба. Паводле звестак ЦАХАЛ, ён адказваў за атакі дронаў і супрацьпаветраную абарону
На працягу ўсёй ночы ВПС, ВМС і артылерыя ЦАХАЛ працягвалі наносіць удары па цэлях у цэнтральнай і паўночнай частцы сектара Газы. На тэрыторыі сектара дзейнічалі (і, магчыма, дзейнічаюць) пяхотныя, бранятанкавыя і інжынерныя падраздзяленні ЦАХАЛ.
Адзін з асноўных палесцінскіх аператараў сувязі заявіў, што ў пятніцу ў сектары Газа адбылося поўнае адключэнне ўсіх тэлекамунікацыйных паслуг.
Гэта самае сур'ёзнае адключэнне сувязі ў Газе з пачатку вайны і выклікае асцярогі, бо палесцінскае цывільнае насельніцтва фактычна пазбаўлена магчымасці кантактаваць са знешнім светам ва ўмовах эскалацыі баявых дзеянняў, піша Бі-бі-сі.
Чытайце таксама:
У Газе зноў пачаліся масіраваныя бамбардзіроўкі. Ізраіль, хутчэй за ўсё, пачаў наземную аперацыю
ХАМАС маніць? Прадстаўнік Ізраіля паставіў пад сумнеў колькасць загінулых у Газе