Выхад на лёд у Мінску строга забаронены
На вадаёмах сталіцы ідзе ўтварэнне лёду.
Фота: zviazda.by
Выхад на лёд у Мінску строга забаронены ў сталіцы, паведаміў БелТА вядучы спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства выратавання на водах Васіль Нікалайчук.
На вадаёмах сталіцы ідзе ўтварэнне лёду.
Васіль Нікалайчук удакладніў, што лёд нетрывалы (яго таўшчыня складае ад 0 да 5 см, а павінны быць не менш за 7 см), і пакрыты снегам. У некаторых месцах ёсць прамыіны. Выхад на лёд мінчукам забаронены.
Тым часам у Беларусі ўжо зафіксавана некалькі выпадкаў у лістападзе, калі людзі, выйшаўшы на лёд, правальваліся і танулі.