Заўтра Зямлю накрые магутная геамагнітная бура
29.11.2023 / 15:18
Магутная геамагнітная бура накрые Зямлю 30 лістапада — 1 снежня.
Апошняя дэкада лістапада была багатай на нязначныя магнітныя абурэнні, звязаныя з сонечнай актыўнасцю. Але гэта былі слабыя геамагнітныя буры, і нават метэазалежныя людзі іх не адчувалі.
Гэтым разам геамагнітная бура будзе класа G4, што адпавядае 6-7 балам па 10-бальнай шкале.