БЕЛ Ł РУС

Перад выбарамі ў Акадэміі навук створаць Цэнтр па паліталогіі

2.12.2023 / 9:31

Nashaniva.com

Галоўнай мэтай новага цэнтра стане палітычнае суправаджэнне дзяржаўнага курсу краіны.

Фота: БелТА

Перад выбарамі ў Акадэміі навук створаць Цэнтр па паліталогіі. Такое рашэнне прынята на нарадзе, якая адбылася ў прэзідыуме НАН Беларусі, дзе былі разгледжаныя пытанні фарміравання кадравага складу, структура, мэты і задачы новага цэнтра, піша БелТА.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел палітолагі, сацыёлагі, прадстаўнікі навукова-даследчых і вышэйшых навучальных устаноў: Інстытута сацыялогіі, Акадэміі кіравання, Акадэміі нацыянальнай бяспекі, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, БДУ, БДЭУ, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, прадстаўнікі дзяржаўных СМІ.

На нарадзе было падкрэслена, што стварэнне новай структуры — важны і своечасовы крок, «асабліва ў перыяд электаральнай кампаніі, напярэдадні важных палітычных падзей у краіне».

Галоўнай мэтай новага цэнтра стане палітычнае суправаджэнне дзяржаўнага курсу краіны.

Чытайце таксама:

Ціханоўская парэкамендавала, што рабіць у «адзіны дзень галасавання»

Качанава па выніках пасяджэння калегіі МУС заявіла, што выбарчая кампанія павінна прайсці зладжана і арганізавана

Карпенка расказаў, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула