БЕЛ Ł РУС

У Віцебску шматдзетнага бацьку адправілі ў калонію за каментары

21.12.2023 / 14:1

Nashaniva.com

Віцебскі раённы суд 6 снежня прызначыў 38-гадоваму бацьку траіх дзяцей Сяргею Зайцаву адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Такі прысуд вынес Міхаіл Зубеня. Па справе адбылося чатыры судовыя пасяджэнні.

Згодна з версіяй абвінавачвання, Зайцаў, знаходзячыся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у тэлеграм-канале, які прызнаны «экстрэмісцкім», размясціў для агульнага прагляду тэкст, які змяшчае негатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады.

Таксама ён аналагічна «абразіў» іншага прадстаўніка ўлады ў Віцебскім раёне, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула